Установа культуры «Музей Марка Шагала ў Віцебску»

У склад музея ўваходзяць два будынкі: Дом-музей Марка Шагала і Арт-цэнтр Марка Шагала. Дом-музей Марка Шагала быў адчынены ў 1997 г., ён размяшчаецца на Пакроўскай вуліцы ў доме, які на пачатку 1900-х гг. пабудаваў бацька мастака, тут Марк Шагал правёў свае юнацкія гады. У музеі прадстаўлены прадметы побыту мяжы XIX—XX стст., а таксама копіі архіўных дакументаў і прац мастака, якія расказваюць аб жыцці Марка Шагала і яго сям'і ў Віцебску.

Арт-цэнтр Марка Шагала быў створаны ў 1992 г. Тут праводзяцца выставы графічных прац Марка Шагала (літаграфіі, дрэварыты, афорты, акватынты). У калекцыі музея знаходзяцца: серыя ілюстрацый да паэмы М. В. Гогаля «Мёртвыя душы» (1923—1925), серыі каляровых літаграфій на тэму «Біблія» створаных у 1956 і 1960 гг, цыкл каляро-вых літаграфій «12 каленаў Ізраіля» (1960) і іншыя працы Марка Шагала.